Ёсць тысяча!

Источник материала:  
08.08.2018 —

Жніво-2018

Калі пацікавіцца ў хлебаробаў, які зараз дзень тыдня, наўрад ці хто адкажа на гэта пытанне не задумаўшыся. А прычына гэтаму простая: усе дні зліліся ў адну суцэльную працоўную вахту пад агульнай назваю “жніво”.

Ёсць тысяча!

Эфектыўна прайшлі выхадныя для вадзіцеля ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Аляксандра Пятрэнкі — у яго ў заліку ўжо значыцца больш за тысячу тон перавезенага на МАЗе збожжа. Гэта падзея не засталася незаўважанай райкамам прафсаюза АПК: Аляксандр за сваё працоўнае дасягненне ў прысутнасці членаў калектыву быў адзначаны Падзячным лістом, а яго аўтамабіль  цяпер упрыгожваюць вымпел пераможцы і спецыяльны знак “Лідар працоўнага спаборніцтва”. Даспадобы маладому   працаўніку прыйшлася і кепка з прафсаюзнаю эмблемай.

Асабістае дасягненне — гэта выдатна, прыемна і праяўленая прафесійнай суполкай увага, аднак часу займацца самалюбаваннем у Аляксандра няма — ніва чакаць не можа. Ну а адпачыць можна і пасля таго, як ураджай будзе ўпарадкаваны.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Настассі МАЦЮШЭНКА.

←На полях КУСХП «Приднепровский» в полную силу идет уборка зерновых культур.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика