Надвор'е падвяло, а людзі – не
Які камбайнер ці вадзіцель на жніве не жадае стаць тысячнікам?
Запаветны паказчык дасягаюць і перасягаюць працавітыя, настойлівыя, адказныя. У гарачы ўборачны час з’яўленне на рахунку хлебароба чатырохзначнай лічбы – падзея знакавая. Таму кожнага асабіста віншуе ў полі кіраўніцтва раёна.
Фёдар Ефіменка, КСУП «Судкова»
Фёдар Канапелька, КСУП «Судкова»
На здымках – рэкардсмены жніва! У гэты нялёгкі год насуперак усім прыродным капрызам яны не падводзяць, своечасова і хутка дастаўляюць хлеб у засекі. Майстры перавозак – Сяргей Аўдзеенка і Аляксандр Ходас з эксбазы «Стралічава», Уладзімір Бандарэнка і Міхаіл Анісенка з КСУП «Веляцін».
Уладзімір Бандарэнка, КСУП «Веляцін»
Міхаіл Анісенка, КСУП «Веляцін»
Быць сярод перадавікоў для гэтых мужчын – справа знаёмая, яны штогод у ліку лепшых.
Тысячнікаў ушанавалі – уручылі падарункі першы намеснік старшыні райвыканкама Жанна Яўгеньеўна Бажок, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, прафсаюзы. Цёплыя словы, пажаданні і наказы – і вадзіцелі зноў на маршруце: на палетках чакаюць камбайны.
Сяргей Аўдзеенка, эксбаза «Стралічава»
Аляксандр Ходас, эксбаза «Стралічава»
Да слова, Хойнікшчына – лідар у вобласці па тэмпах – убрана больш за 70% плошчаў. Сёння ў раёне павінен з’явіцца першы экіпаж-тысячнік, яго таксама чакаюць прыемныя сюрпрызы.
Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.