Беларускія аграрыі намалацілі больш як 2 млн т збожжа

Источник материала:  
30.07.2018 —

Беларускія аграрыі намалацілі больш як 2 млн т збожжаБеларускія аграрыі намалацілі больш за 2 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 30 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 713,7 тыс. га, што складае 33,4 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана звыш 2 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 29 ц/га. У гэтым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017 годзе па стане на 30 ліпеня аграрыі намалацілі 519,5 тыс. т збожжа. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 66,4 працэнта ад плана. У Гродзенскай вобласці ўбрана 51,7 працэнта плошчаў, Мінскай — 32,7 працэнта, Гомельскай — 28,3 працэнта, Віцебскай — 12,29 працэнта і Магілёўскай — 8,18 працэнта плошчаў.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/economics/view/belaruskija-agraryi-namalatsili-bolsh-jak-2-mln-t-zbozhzha-70741-2018/

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика