Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за чэрвень
Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за чэрвень.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Таццяны Касарэўскай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 530 кілаграмаў малака. Другое месца ў Алены Плехавай з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 447 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Валянціны Пузырэўскай з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 419 кілаграмаў малака. Чацвёртае месца ў Святланы Хаданёнак з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 405 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Антаніны Маркелавай з фермы “Падобы” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 758 грамаў. Другое месца ў Людмілы Аляхновіч з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 617 грамаў. Трэцяе месца ў Святланы Курыловіч з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 563 грамы.
Сяргей РАЙЧОНАК.