На сакавітай пашы надоі павялічваецца

Источник материала:  
12.06.2018 —

На сакавітай пашы надоі павялічваецца

На малочнатаварнай ферме “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс” утрымліваецца 460 галоў дойнага статка. У летні перыяд яны падзелены на тры гурты і выпасваюцца на пашы. Каля аднаго з іх мы пабывалі ў пачатку тыдня падчас абедзеннага даення.

А дванаццатай гадзіне да сваіх рагуль прыехалі аператары машыннага даення Валянціна Пузырэўская, Валянціна Рачыцкая і Алена Лабацэвіч. Падключыўшы даільную ўстаноўку, узяўшы ў рукі апараты, жанчыны хутка прыняліся за працэс даення. Прамаруджвання тут быць не павінна, бо тром даяркам трэба падаіць ажно 170 кароў. Затым яшчэ аддаць пэўны час на мыццё ёмістасцей для вячэрняга даення.

— Травастой, на жаль, тут не вельмі добры, — кажа загадчыца фермы Людміла Сіпко, — ён, у сваёй большасці, перарослы. Адмоўна ўплывае на колькасць надоенага малака і адсутнасць канцэнтратаў. Тым не менш, усім калектывам жывёлаводаў прыкладаем максімум намаганняў, каб кілаграмы сырадою не змяншаліся. Напрыклад, за ўчарашні дзень з дадзенага гурту мы далі прыбаўку ў параўнанні з папярэднім днём на 90 кілаграмаў малака. На больш травяністай і сакавітай пашы сутачныя плюсы могуць дасягаць і 200-300 кілаграмаў. Немалаважным фактарам у колькасці атрыманага малака з’яўляецца і сумленны падыход да сваіх абавязкаў пастухоў. Віктар Буйка, Сяргей Рачыцкі і Аляксандр Чарняўскі ў гэтым плане зацікаўленыя ў яго павелічэнні, бо іх працоўны заробак, як і ў даярак, напрамую залежыць ад надояў. Спадзяёмся, што надвор’е будзе спрыяць росту травы і надоі з гуртоў будуць павялічвацца.

Сяргей РАЙЧОНАК.

На сакавітай пашы надоі павялічваецца На сакавітай пашы надоі павялічваецца На сакавітай пашы надоі павялічваецца На сакавітай пашы надоі павялічваецца

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика