Узнагароды – лепшым

Источник материала:  
16.05.2018 —

Узнагароды – лепшым

Жывёлаводы з МТФ “Першая Слабодка”
Святлана Сядзельская і Ірына Козінец

Кожны квартал райкам прафсаюза работнікаў АПК вызначае лепшых жывёлаводаў і аператараў машыннага даення сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Зразумела, дасягненні гэтых працаўнікоў не застаюцца па-за ўвагай, і іх нялёгкая праца ўшаноўваецца падарункамі.

Па выніках работы за першы квартал сёлета сярод прафсаюзных “пярвічак” гаспадарак раёна найлепшых паказчыкаў у забеспячэнні надояў і сярэднясутачных прываг дасягнулі жывёлаводы на вырошчванні маладняку ва ўзросце да 6 месяцаў Святлана Сядзельская з МТФ “Першая Слабодка” КСУП “Капаткевічы”, якая атрымала на сваіх гадаванцах па 700 грамаў прываг штодня, і жывёлавод з гэтай жа фермы Ірына Козінец, група маладняку якой узростам ад 6 да 12 месяцаў кожныя суткі ў сярэднім на галаву прыбаўляла ў вазе па 654 грамы.


Узнагароды – лепшым

Аператар машыннага даення з МТФ “Конкавічы”
Алена Курылава

Сярод аператараў машыннага даення лепшых надояў за 1 квартал дасягнула Алена Курылава з МТФ “Конкавічы” ААТ “Агра-Слабада”. Яе група кароў у сярэднім за 1 квартал дала на адну галаву па 1414 кілаграмаў малака.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік наведала перадавых працаўніц на рабочых месцах і сярод калег павіншавала жанчын з дасягненнямі, падзякавала за добрасумленную працу, уручыўшы падарункі.

Д. АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

 

←Апошнія навіны АПК ад райсельгасхарчу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика