Аграрии Кореличчины массово вышли в поле

Источник материала:  
10.04.2018 —

Усе дзесяць сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны пачалі вясновыя палявыя работы, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама. Перад аграрыямі рэгіёна пастаўлена задача як мінімум паўтарыць добрыя паказчыкі ўраджаю 2017 года.Аграрии Кореличчины массово вышли в поле

Усяго па раёне з неабходных 21483 гектараў пад яравую сяўбу падрыхтавана за 9 красавіка 326 га.
Аграрыі КУСП «Чарняхоўскі-Агра» першымі пачалі сяўбу яравых збожжавых культур. За 9 красавіка пасеяна 20 гектараў.
У раёне працягваюцца работы па падкормцы азімых збожжавых, азімага рапсу, шматгадовых траў, сенажацей і пашы. Так, за панядзелак падкормлена 1090 га азімых збожжавых, 479 га азімага рапсу. Ставіцца задача да канца гэтага тыдня завяршыць работы па падкормцы гэтых культур. Актыўна ўносяцца на палі мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. За 9 красавіка ўнесена 5 тысяч тон арганікі.
У першы паслявелікодны дзень выйшлі ў поле і аграрыі КСУП «Племзавод «Карэлічы».
— На палях гаспадаркі працуюць два культыватары, адзін дыскатар, — расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Яўгеній Бусько, — падкормліваем азімыя, уносім угнаенні пад яравыя. Пад кукурузу актыўна закладваем арганіку.
За дзень аграрыі племзавода падрыхтоўваюць каля 50-60 гектараў глебы пад яравую сяўбу. У планах пасеяць 250 га ячменю, 20 га яравой пшаніцы, 30 га аўса, 70 га гароху, 200 га буракоў, 250 га кукурузы. Па прагнозах кіраўніцтва племзавода, насенне яравых і цукровых буракоў будзе пакладзена ў глебу да канца красавіка. Да сяўбы кукурузы тэхніка таксама гатова. Да 10 мая насенне каралевы палёў будзе пасеяна.
Як адзначае Яўгеній Бусько, працы земляробаў не перашкаджаюць затопленыя ўчасткі палёў.
— Кідаць поле з-за некалькіх пераўвільготненых гектараў ніхто не будзе, — запэўнівае спецыяліст, — механізатары вядуць трактары ў абход. Потым, калі зямля ўбярэ лішнюю вільгаць, мы сюды вернемся і абавязкова засеем.
Як расказалі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, на гэтым тыдні аграрыі пачнуць масавую сяўбу.
Іна ЛЕЙКА.

←Сяўба чакаецца напружанай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика