Біялагічны «кардон»
У Быхаўскім раёне з-за небяспекі афрыканскай чумы свіней закрываюць пяць фермаў.
— Такое рашэнне прынята таму, што забяспечыць там біялагічную абарону ў поўным аб’ёме немагчыма, — адзначыў галоўны ветурач раёна Аляксандр Балтуноў.
Спецыялізаваных комплексаў на Быхаўшчыне няма. Размова ідзе аб невялікіх фермах сельгасарганізацый, дзе вырошчвалі парсюкоў у асноўным для патрэб прадпрыемстваў. Усяго плануецца здаць на мясакамбінаты Магілёва і Бабруйска звыш 3 тысяч свіней. Паралельна працягваецца кантроль за станам дамашняй жывёлы.
— Вялікую небяспеку адчуваем з боку Расіі, — гаворыць спецыяліст. — Выпадкі АЧС зафіксаваны ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці, а гэта не так далёка. Дзікі меж не ведаюць, таму ў рэгіёне вымушаны рэгуляваць і іх пагалоўе.