I аўтамабіль пад ёлку

Источник материала:  
05.01.2013 —

Напярэдадні навагодніх свят корманарыхтоўшчыкаў Міншчыны чакаў сюрпрыз

Вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, вырошчванні лёну і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сёлета падведзены ў новым фармаце. Корманарыхтоўшчыкі атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды якраз да навагодніх свят. З гэтай нагоды яны былі запрошаны ў аблвыканкам.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Людміла Ніжэвіч адзначыла, што сельскагаспадарчая галіна дзякуючы прадуманай палітыцы, якая праводзіцца ў нашай дзяржаве, развіваецца дынамічна. У гэтым годзе вытворчасць сельгаспрадукцыі павялічылася на 6 %. Атрыманы самы высокі ўраджай збожжавых — 9 млн. 400 тыс. тон у амбарнай вазе, высокія ўраджаі рапсу, цукровых буракоў і іншых культур. «Нарыхтоўцы кармоў як асноватворнаму напрамку ў жывёлагадоўлі надаецца вялікая ўвага. Сёлета корманарыхтоўка прайшла без асаблівага напружання, у патрэбныя агратэхнічныя тэрміны. У цэлым па краіне нарыхтавана больш за 7 млн. тон травяных кармоў, 24 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Міншчына забяспечыла жывёлагадоўлю кармамі на зімова-стойлавы перыяд пад поўную патрэбу», — падкрэсліла яна. Па даручэнні і ад імя ўрада, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Людміла Ніжэвіч выказала словы ўдзячнасці людзям, якія працуюць на зямлі, павіншавала пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва. Так, сярод раёнаў Мінскай вобласці пераможцамі прызнаны Маладзечанскі раён, старшыні райвыканкама Фёдару Дамаценку і першаму намесніку старшыні, начальніку райсельгасхарчу Генадзю Бажко ўручаны ганаровы дыплом і грашовая прэмія. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый пераможцам прызнана ТАА «Профітагра» Старадарожскага раёна, другое і трэцяе месца занялі ТАА «Нарачанскія зоры» Вілейскага, «Кастрычніцкая рэвалюцыя» Дзяржынскага раёнаў. Зразумела, з адпаведнымі ўзнагародамі. Не засталіся незаўважанымі і поспехі асобных працаўнікоў, чыімі намаганнямі сёлета забяспечана добрая база для жывёлагадоўлі. Першае месца прысуджана камбайнеру ТАА «Крутагор’е-Петкавічы» Дзяржынскага раёна Івану Кімстачу, разам з ганаровым дыпломам ён атрымаў ключы ад легкавога аўтамабіля. Яшчэ цэлы шэраг працаўнікоў узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, сярод якіх мотаблокі, халадзільнікі, хатнія кінатэатры і іншыя.

У гэтым годзе вынікі спаборніцтва падводзяцца ўжо ў 16-ы раз.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика