Лучший мастер работает в РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник»

Источник материала:  
23.03.2019 —

Лучший мастер работает в РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник»
Майстар участка па нарыхтоўцы дроў і дрэваапрацоўцы РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Аляксандр Падалец працуе на прадпрыемстве амаль дваццаць пяць гадоў. Пачынаў сталяром, а праз пэўны час кіраўніцтва, заўважыўшы яго высокія прафесійныя навыкі, дысцыплінаванасць, уменне арганізаваць людзей, даверыла кіраваць піларамай, а калі адкрыўся сталярны цэх, то ўжо не было сумненняў, хто яго ўзначаліць. Пад дрэваапрацоўчую вытворчасць быў рэканструяваны будынак былой кацельні, у якім з’явіліся каналізацыя і ацяпленне, адным словам, усё, што неабходна для сучасных умоў працы. Прадпрыемства паступова нарошчвае аб’ёмы дрэваапрацоўчай вытворчасці, што дазваляе атрымаць дадатковы прыбытак. За мінулы год выраблена 1550 кубаметраў драўніны. Атрымана 130,6 рубля выручкі. Тэмп росту склаў 203 працэнты. Сталярныя вырабы выкарыстоўваюцца для сваіх патрэб у час рамонту жыллёвага фонду. Яны запатрабаваны і ў насельніцтва.
– Зараз, у асноўным, працуем з давальніцкай сыравінай, якую прывозяць на распілоўку з Бягомльскага лясгаса, – гаворыць майстар. – З хвойных парод дрэва вырабляем абразную дошку. Штомесяц атрымліваем 200 кубаметраў піламатэрыялу. Затым гатовую прадукцыю разам з абрэзкамі і пілавіннем забірае заказчык. Для рамонту камунальнага жыллёвага фонду летась было выпушчана 80 квадратных метраў вокнаў і 90 квадратных метраў дзвярэй, 15 кубаметраў драўніны было зрасходавана на рамонт даху кацельні ў Параф’янаве.
Дзякуючы майстэрству сталяроў дрэваапрацоўчага цэха двары многіх шматкватэрных дамоў упрыгожылі драўляныя альтанкі, арэлі, лаўкі, а на вуліцах райцэнтра з’явіліся і іншыя драўляныя малыя архітэктурныя формы.
У сувязі з прафесійным святам добрасумленная, шматгадовая праца майстра Аляксандра Падальца адзначана Ганаровай граматай упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

←Дни скидок пройдут 23 и 24 марта в магазинах Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика