Выпускнікі абедзвюх гарадскіх школ па традыцыі пройдуць ўрачыстай калонай па галоўнай гарадской вуліцы. Ускладуць кветкі да воінскіх пахаванняў на плошчы імя І.С. Палявога, наведаюць Свята-Пакроўскую царкву, дзе ў іх гонар будзе адслужаны малебен. Пасля вальсаў і іншых забаў на плошчы, адправяцца атрымліваць атэстаты і працягваць святкаваць у сценах роднай школы, каб потым разам сустрэць світанак.