Ельская ПМК 64 – пераможца абласнога конкурсу

Источник материала:  
13.06.2018 —
>

Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Гомельскай вобласці за 2017 год.

Ельская ПМК 64 – пераможца абласнога конкурсу

Узнагароды ў 11 намінацыях атрымалі 30 пераможцаў, у тым ліку і ельчане.
Конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы прайшоў у трынаццаты раз. За гэты час яго пераможцамі сталі каля 200 прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна. Сёлета ў яго спіс унеслі яшчэ трыццаць пераможцаў. Сярод іх – дзяржаўнае прадпрыемства «Ельская ПМК 64», прызнанае адным з лепшых сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у будаўніцтве. На ўрачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў аблвыканкаме, Дыплом ІІІ ступені дырэктару ПМК 64 Андрэю Сініцкаму ўручыў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. Акрамя гэтага, за перамогу ў конкурсе прадпрыемства атрымае грашовую прэмію ў памеры 100 базавых велічынь.
– Вельмі прыемна, што ідэалагічная работа на нашым прадпрыемстве, – сказаў Андрэй Сініцкі, – не першы год адзначаецца на высокім узроўні. Прэмію плануем накіраваць на добра-ўпарадкаванне будынкаў. У будучым таксама пастараемся працягваць лепшыя традыцыі нашага прадпрыемства.

←Подготовлен проект указа о дополнительной господдержке минчан в строительстве жилья в Смолевичах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика