У Ельску прайшоў мітынг “Чорная быль роднага краю”
>
Трыццаць два гады назад дзень 26 красавіка стаў чорнай датай у гісторыі нашай краіны. У ліку найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і Ельскі раён. Бяда ўварвалася практычна ў кожны дом яго жыхароў.
Штогод у апошнія красавіцкія дні ва ўсіх установах адукацыі і культуры праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных чарнобыльскай трагедыі. Памяць пра бяду Чарнобыля застанецца ў сэрцах ельчан, адзначылі пад час мітынга намеснік старшыні райвыканкама Галіна Ільюк, пратаіерэй Георгій, старшыня грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Андрэй Сініцкі.
Мітынг-рэквіемпрайшоў у Ельску каля помніка “Ахвярам ХХ стагоддзя”.
Падрабязнасці чытайце ў газеце “Народны голас”. Відэа глядзіце на сайце ў бліжэйшы час.