Рыхтуецца выстава, прысвечаная падзеям 19 снежня
Шаноўныя сябры!
Запрашаем вас узяць удзел у падрыхтоўцы выставы, прысвечанай нашым героям — арыштаваным і пацярпелым 19 снежня 2010, а таксама той хвалі салідарнасці, якой Беларусь яшчэ нt ведала. Хочацца, каб нашыя несправядліва асуджаныя пабачылі, як гэта было.
На выставе будуць прадстаўленыя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць працэс збору рэчаў і ахвяраванняў, падрыхтоўкі перадачаў, а таксама паштоўкі, якія не змогуць дайсці да сваіх адрасатаў праз пошту (бо іх больш, чым арыштаваных, і не заўжды магчыма было іх выслаць, а хочацца, тым не менш, каб яны не засталіся непрачытанымі, — яны шчырыя, эмацыйныя і нярэдка мастацкія) ды многае іншае.
Мы просім вас несці свае экспанаты: малюнкі, ручныя мастацкія вырабы, іншыя рэчы, што могуць мець сімвалічны сэнс. А калі вы былыя сядзельцы — прыносьце свае турэмныя творы, запісы ды дзённікі! Прымаем іх да 15 студзеня.Апроч гэтага вы можаце напісаць словы ўдзячнасці і падтрымкі на нашай Дошцы салідарнасці.
Выстава будзе размешчаная з 19 студзеня ў памяшканні на вул. Машэрава, 8,
Давайце разам зробім нашым героям прыемны падарунак на знак нашай удзячнасці!
Кантактныя тэлефоны: (029) 6516127,