У Мінску пачаў працаваць тэлеканал для людзей з парушэннем слыху

Источник материала:  
04.01.2011 14:54 —

У Мінску пачынае працаваць спецыялізаваны тэлеканал «Жэст» для людзей з парушэннямі слыху. Канал заснаваны Беларускім таварыствам глухіх.

Як паведаміў намеснік старшыні цэнтральнага праўлення таварыства Анатоль Нікіцін, зараз канал праходзіць фінальную стадыю тэставання. Плануецца, што вяшчанне ў поўным аб’ёме пачнецца 9–10 студзеня.

Паводле яго слоў, сетка вяшчання тэлеканала «Жэст» уключае інфармацыйныя, культурна-асветніцкія, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы, якія транслююцца з субтытрамі. Фінансаванне канала ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганізацыі, а таксама ахвяраванняў добраахвотнікаў.

Як паведаміў Нікіцін, у Беларусі прыкладна 15 тыс. інвалідаў з парушэннямі слыху. Разам з тым, людзей, якія пакутуюць на розныя парушэнні слыху, паводле ацэнкі медыкаў, налічваецца каля 370 тыс. У планах арганізацыі — пашырыць вяшчанне тэлеканала на іншыя гарады і выйсці за межы Беларусі.

Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар ААТ «Мінскія тэлевізійныя сеткі» Наталля Яфімкіна, летась прадпрыемства праводзіла тэставую трансляцыю канала «Жэст» — праграмы выходзілі невялікімі блокамі. Паводле яе слоў, тэставанне паказала, што канал запатрабаваны гледачамі. Транслююцца праграмы на частаце 615, 25 МГц на 39-м канале. Час вяшчання — з 8.00 да 0.00. Канал даступны ў пашыраным пакеце тэлепраграм ААТ «МТІС» без павелічэння абаненцкай платы.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←У Мінску да 2020 года плануецца стварыць 400 тыс. парковачных месцаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика