На станцыі метро «Няміга» шукалі выбухоўку
Станцыя метро «Няміга» аднавіла працу, паведамілі «НН» у міліцыі Мінскага метрапалітэна. Сапёраў выклікалі, каб праверыць забытыя кімсьці з пасажыраў рэчы.
Станцыя метро «Няміга» ў Мінску была закрытая прыблізна а 19-й гадзіне. Цягнікі на ёй не спыняліся. З вагона можна было разгледзець сапёраў са спецыяльным абсталяваннем і службовым сабакам. Прыблізна у цэнтры платформы каля адной з калонаў стаяў кейс чорнага колеру.
На перасадачнай станцыі метро «Кастрычніцкай» з"явіліся міліцэйскія патрулі з металашукальнікамі.
Падзяліцца навіной: