Яшчэ адзін сталічны бомж стаў ахвярай марозу
Пракуратура Заводскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці невядомага мужчыны, труп якога быў знойдзены 1 снежня на вуліцы Цэнтральнай.
Як паведамілі ў пракуратуры горада, загінулы, як мяркуецца, бомж, узрост — 55–60 гадоў. Паводле папярэдніх звестак, мужчына памёр ад пераахаладжэння.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН