Цягнікі ў метро будуць хадзіць часцей
З 1 лістапада цягніка на другой лініі мінскага метро сталі хадзіць часцей. У ранішнія гадзіны пік на Аўтазаводскай лініі інтэрвал руху скароціцца на 5 секунд і складзе 2 хвіліны 15 секунд. За гадзіну ў гэтым напрамку будуць праходзіць 27 пар цягнікоў замест 26.
У пачатку ж 2011 года інтэрвал руху цягнікоў на другой лініі скароціцца да 2 хвілін. Гэта стане магчымым дзякуючы дадатковым саставам, якія паступяць у сталіцу ў бліжэйшыя два месяцы і пасля абкаткі пачнуць перавозіць пасажыраў.
Падзяліцца навіной:
Паводле «Мінск-Навіны»
Паводле «Мінск-Навіны»