1 лістапада ў Мінску з’явіцца новы аўтобусны маршрут
Аўтобусны маршрут № 159 ДС «Захад-3» — «Каменная Горка-5 » будзе праходзіць па вуліцах Лабанка, Прытыцкага, Каменнагорскай, Казіміраўскай у прамым напрамку і па вуліцах Казіміраўскай, Нёманскай, Прытыцкага, Лабанка ў зваротным напрамку.
Апрача таго, 1 лістапада для аўтобусаў маршруту № 25 адмяняецца выкананне прыпынку «Натуралістаў» па праспекце Незалежнасці пры руху ў абодвух напрамках.
Падзяліцца навіной:
Марына Носава, БелаПАН
Марына Носава, БелаПАН