1 верасня ў Мінску адкрыюцца дзве новыя школы

Источник материала:  
25.08.2010 12:03 —

1 верасня ў Мінску будуць адкрытыя дзве новыя школы, паведаміла на прэс-канферэнцыі 25 жніўня начальнік упраўлення адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Зоя Хахлова.

Новыя школы пабудаваныя ў мікрараёнах Чырвоная Горка-1 і Міхалова-1. Акрамя таго, да канца года новая школа павінна з’явіцца ў мікрараёне Дружба-2. Умяшчальнасць кожнай школы — 1.020 школьнікаў.

Сёлета таксама плануецца ўвесці ў строй шэсць дашкольных устаноў агульнай колькасцю 1.145 месцаў. Тры садкі ўжо адкрытыя ў мікрараёнах Чырвоная Горка-2, Лошыца-4 і Сухарава-5.

На капітальнае будаўніцтва ўсіх устаноў адукацыі Мінска сёлета выдзелена 140 млрд. рублёў, паведаміла Хахлова, яшчэ 16,2 млрд. рублёў — на рэканструкцыю. На гэтыя грошы, у прыватнасці, праведзена рэканструкцыя гімназіі № 14 і Цэнтра карэкцыйнага развіцця, пабудаваны басейн у гімназіі № 16.

Да новага навучальнага года капітальна адрамантавана 13 устаноў адукацыі, а таксама два стадыёны — гімназіі № 12 і школы № 136. На гэтыя мэты было выдзелена каля 25 млрд. рублёў.

На бягучы рамонт устаноў адукацыі сталіцы накіравана 31,7 млрд. рублёў.

Паводле слоў Хахловай, усе мінскія школы атрымалі пашпарты гатоўнасці да працы ў новым навучальным годзе. Пашпарты гатоўнасці да новага ацяпляльнага сезона атрымалі ўстановы адукацыі Першамайскага, Цэнтральнага, Кастрычніцкага і Партызанскага раёнаў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В Минске прекращается работа маршруток №№ 1335-ТК, 1042-ТК и 1342-ТК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика