Мінскія выратавальнікі ў цэнтры горада злавілі метровага пітона

Источник материала:  
06.08.2010 15:59 —

Сталічныя выратавальнікі злавілі метровага бірманскага тыгровага пітона каля дома на вуліцы Брылеўскай. Як інфармуюць «Мінск-Навіны», пра змяю, якая поўзае ў двары, паведамілі выратавальнікам мінакі.

Злоўленую рэптылію адвезлі ў заапарк. Хутчэй за ўсё, пітон папросту збег ад гаспадара.

Дарэчы, за апошнія некалькі гадоў гэта ўжо пяты выпадак, калі выратавальнікам даводзіцца лавіць у Мінску экзатычную змяю.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё
←У Мінску трамваі маршрутаў № 3, 6, 7 да 1 снежня будуць хадзіць да вул. Батанічнай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика