Сталічная ДАІ супраць велікагрузных аўтамабіляў
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, пры выяўленні парушэнняў правілаў стаянкі ў абавязковым парадку будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці вадзіцелі і выдавацца прадпісанні іх кіраўнікам, службовым асобам. Выкананне такіх прадпісанняў узята на асаблівы кантроль.
У першым паўгоддзі 2010 года ў Мінску да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 1.037 вадзіцеляў, кіраўнікам транспартных арганізацый, юрыдычным і фізічным асобам выдадзена 544 прадпісанні на ўстараненне недахопаў па захоўванні грузавога аўтатранспарту, складзена 27 адміністрацыйных пратаколаў за іх невыкананне.
Аднак, як адзначаюць у ДАІ, нягледзячы на праведзеныя прафілактычныя мерапрыемствы, праблема захоўвання грузавога транспарту ў Мінску застаецца невырашальнай і негатыўна ўплывае на дарожную абстаноўку і яе бяспеку.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН