18 ліпеня ў Мінску быў пабіты тэмпературны рэкорд
18 ліпеня ў Мінску быў пабіты тэмпературны рэкорд. Максімальная тэмпература паветра, паводле звестак рэсурсу meteoinfo.by, склала плюс 32,9 градуса. Ранейшы рэкорд дня складаў 31,6 градуса і быў устаноўлены ў 2007 годзе.
Максімальная тэмпература паветра ні ў адным з населеных пунктаў не былі ніжэйшай за 30 градусаў, а ў Гомельскай вобласці дасягала амаль
У шэрагу раёнаў Гродзенскай вобласці прайшлі моцныя дажджы з навальніцамі. У Шчучыне выпала 35 мм ападкаў, або 45% месячнай нормы. У Мінску і Мінскай вобласці таксама чакаліся навальніцы, аднак сталіцу непагадзь абышла бокам.
19 ліпеня спякота пратрымаецца ў многіх рэгіёнах краіны, а затым пойдзе на спад.Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН