У Мінску з’явяцца могілкі для сабак

Источник материала:  
16.06.2010 12:02 —

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Уладзімір Рэентовіч на прэс‑канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме.

«Мы выйшлі з ініцыятывай вылучыць участак для таго, каб была магчымасць пахавання жывёл на платнай аснове. Прадугледжваецца выкананне ўсіх рытуальных паслуг, у тым ліку і выраб вянкоў», — сказаў Рэентовіч.

Могілкі размесцяцца за межамі МКАД.

Зараз прапрацоўваецца пытанне выканання крэмацыі.

У працяг тэмы сэрвісу для свойскай жывёлы ён паведаміў, што ў чэрвені ў Мінску пачнецца будаўніцтва гасцініцы.

«Ужо заключаны кантракт на выкананне работ. У чэрвені генпадрадчык — прадпрыемства «Мінскрэмбуд»прыступіць да ўладкаванні пляцоўкі для гасцініцы. Будаўніцтва аб’екта для жывёл працягнецца каля двух гадоў. Яна будзе разлічаная на 150 месцаў. Пры ўзвядзенні гасцініцы для жывёл будуць выкарыстаны сродкі мясцовага збору з уладальнікаў сабак.


БЕЛТА

←Милиция занялась «несунами» на госпредприятиях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика