Актывіст аргкамітэта БХД атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры

Источник материала:  
04.06.2010 —
Актывіст аргкамітэта БХД атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратурыЗміцер Шурхай, каардынатар па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя па Брэсцкай вобласці, быў выкліканы 3 чэрвеня ў Брэсцкую абласную пракуратуру, дзе яго афіцыйна папярэдзілі “за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.Спадар Шурхай патлумачыў Еўрарадыё:  

"Папярэджанне мне ўручыў пракурор аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Юрый Каляда. Падпісана яно намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці старшым саветнікам юстыцыі Точка. Галоўнае, што ў газеце “Крыніца” і на сайце мяне прапісалі як кіраўніка абласной структуры, без згадкі, што гэта аргкамітэт па ўтварэнні БХД. Закінулі мне таксама падпісанне кааліцыйных пагадненняў перад выбарамі".

У папярэджанні, складзеным па-руску, гаворыцца, што яно вынесенае на аснове матэрыялаў, сабраных абласным КДБ, распавёў Зміцер Шурхай. Яго папярэдзілі аб магчымай адміністратыўнай і крымінальнай, паводле артыкула 193.1, адказнасці за яго не ўхваленую дзяржаўнымі органамі дзейнасць.

Варта нагадаць, што Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя спрабавала зарэгістравацца ўжо два разы цягам двух гадоў, але пакуль няўдала.
←Подрядчик в Орше при укладке асфальта использовал загрязненную аммиаком щебенку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика