“Белсата” стане больш

Источник материала:  
04.06.2010 —
“Белсата” стане большЗ 7-га чэрвеня «Белсат» будзе транслявацца агулам каля 12 гадзінаў штодня. Уводзіцца ранішні паўторны блок з 7-ае гадзіны да 13-ае. Вечаровы блок будзе транслявацца як і раней – з 17-ае гадзіны да 23-яе.

Тэлеканал «Белсат» амаль у два разы павялічвае час трансляцыі. Штодня раніцаю будзе паўтарацца большая частка вечаровага блоку з папярэдняга дня. «Аб’ектыў» будзе паўтарацца толькі раз – а 7-й гадзіне раніцы. Дзіцячыя мультфільмы з папярэдніх дзён будуць паўтарацца ў блоку па 3–4 серыі раніцаю найбліжэйшымі суботамі ды нядзелямі.

З 7-ае да 9-ае гадзіны можна будзе глядзець найлепшыя публіцыстычныя праграмы «Белсату» і выданне навінаў ад «Аб’ектыву», а пасля – дакументальныя і мастацкія фільмы ды серыялы.

 Дзякуючы гэтаму гледачы, якія не паспелі паглядзець праграму ўвечары, змогуць зрабіць гэта раніцаю наступнага дня.

У летні перыяд на «Белсаце» – новыя праграмы. Вядомы актор і бард Віктар Шалкевіч будзе прыцягваць з’яўляцца на канале з новаю сатырычнаю перадачаю «Вагон». «Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча» паклічуць гледачоў у краязнаўчыя і гастранамічныя экскурсіі па свеце. Невядомыя, але вартыя наведвання закуткі нашай краіны адкрые праграма «Паляванне на дзівосы».

Большасць перадачаў «Белсату» можна глядзець на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Нагадваем, што з 1-га чэрвеня змянілася частата транслявання праз спадарожнік «Астра», таму просім змяніць частату ў вашых прыймачах на 10862 МГц. Частата на спадарожніку «Сірыюс» застаецца тая ж.

Народная Воля

←Вы знаете этого человека?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика