Цэны на кватэры па другасным рынку жылля Мінска з пачатку года знізіліся на 3,2%

Источник материала:  
01.06.2010 15:49 —
за май — на 2%.

За тыдзень, з 24 па 31 мая, сярэдняя цана прапановы квадратнага метра на другасным рынку жылля ў сталіцы зменшылася на 0,6% і склала 1.386 даляраў. На 31 мая лідэрамі па велічыні сярэдніх цэн у Мінску з’яўляліся Цэнтральны (1.694 даляры за квадратны метр) і Савецкі (1.511) раёны. Самыя нізкія цэны — у Заводскім (1.236), Маскоўскім (1.334) і Фрунзенскім (1.337) раёнах. За тыдзень сярэдняя цана на кватэры павялічылася ў Ленінскім раёне на 0,59%. У астатніх раёнах Мінска цэны зменшыліся ад 0,26% да 1,56%, больш за ўсё — у Партызанскім раёне.

Сярэдняя цана кватэр на 31 мая (і змяненні за тыдзень) склала:

аднапакаёвых — 1.443 даляра/кв. м (зніжэнне на 0,6%), двухпакаёвых — 1.383 даляры/кв. м (зніжэнне на 0,8%), трохпакаёвых — 1.342 даляры/кв. м (зніжэнне на 0,5%), чатырохпакаёвых — 1.348 даляраў/кв. м (рост на 0,1%).

Лідэрам па аб’ёме прапановы другаснага жылля ў Мінску застаецца Фрунзенскі раён — 21%. Менш за ўсё прапаноў у Партызанскім раёне — 5%. Аднапакаёвых кватэр прапаноўвалася 29%, двухпакаёвых — 36%, трохпакаёвых — 27%, чатырохпакаёвых — 8%.

Кватэры ў новабудоўлях Мінска прапаноўваюць па камерцыйных цэнах ад 700 да 3 тыс. даляраў за квадратны метр. Сярэдняя цана прапановы долевага будаўніцтва кватэр і новабудоўляў у Мінску складае 1.286 даляраў/кв. м,

што на 0,3% больш, чым тыдзень таму, на 0,8% менш, чым у пачатку мая, і на 3,5% больш, чым у пачатку года.

Для параўнання: паводле звестак украінскага партала нерухомасці realt.ua, сярэдняя цана кватэр на другасным рынку Кіева за тыдзень зменшылася на 0,3%, з пачатку года павялічылася на 1,3% і склала 2.226 даляраў/кв. м. Сярэдняя цана кватэр на пярвічным рынку Кіева за гэты перыяд не змянілася, з пачатку года зменшылася на 8,4% і склала 1.695 даляраў/кв. м.

Паводле звестак партала нерухомасці irn.ru, сярэдняя цана кватэр на другасным рынку Масквы за тыдзень павялічылася на 0,1%, з пачатку года — на 8,3% і складае 4.431 даляр/кв. м (на 31 мая 2010 года).


БелаПАН

←Уголовное дело заведено на жительницу Барановичей за избиение малолетнего сына

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика