У Мінску з’явілася вуліца Еўфрасінні Полацкай
20 мая ў Мінску з’явілася вуліца імя святой Еўфрасінні Полацкай. Яна стане працягам вуліцы Пятра Глебкі ў межах вуліц Прытыцкага і Адоеўскага.
Апроч таго, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў вынес рашэнне перайменаваць вуліцу Гандлёвую ў Зыбіцкую.Рашэнне Мінгарсавета апублікавана ў сённяшнім нумары газеты «Мінскі кур’ер» і ўступае ў сілу з моманту апублікавання.
Падобнае рашэнне прынята якраз напярэдадні дня ўспаміну ў Рускай Праваслаўнай Царкве святой Еўфрасінні. Памяць святой ушаноўваецца таксама ў трэцюю нядзелю пасля Пяцідзесятніцы.
mk.by