На час рэпетыцыі парада 3 і 6 мая ў Мінску будзе абмежаваны рух транспарту

Источник материала:  
03.05.2010 13:20 —
У сувязі з правядзеннем рэпетыцый парада 3 і 6 мая ў Мінску на некаторых вуліцах з 18.00 будзе абмежаваны рух транспарту, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Абмежаванні будуць уведзены па ўсім маршруце руху ваеннай тэхнікі: ваенны гарадок Уручча — вул. Заснавальнікаў — вул. Старынаўская — праспект Незалежнасці — вул. Сурганава — плошча Бангалор — вул. М.Багдановіча — праспект Машэрава.

Пры руху механізаванай калоны па праспекце Незалежнасці будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту, акрамя сустрэчнага грамадскага. Па вул. Сурганава ад пр. Незалежнасці да вул. Я.Коласа закрываецца рух усіх відаў транспарту ў абодвух напрамках.

На які час будзе закрыты рух, у ДАІ не паведамляюць.

Адзначаюць толькі, што рух будзе абмяжоўвацца па меры прасоўвання калоны па вуліцах горада да месца рэпетыцыі, а таксама пасля яе.


Марына Носава, БелаПАН

←Зварот да калегаў з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика