Ацяпляльны сезон у Мінску завяршаецца 30 красавіка
У Мінску ацяпляльны сезон завяршаецца 30 красавіка для ўсіх спажыўцоў, паведамілі ў прэс‑службе Мінгарвыканкама.
БЕЛТА
«Улічваючы спрыяльны прагноз надвор’я, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне завяршыць з 30 красавіка ацяпляльны сезон для ўсіх катэгорый спажыўцоў у сталіцы», — адзначылі ў прэс‑службе.
Як паведамлялася раней, з 29 сакавіка ацяпленне адключана ў адміністрацыйных і вытворчых будынках сталіцы. З 15 красавіка батарэі адключаныя ў жылым сектары.
Вынятак склалі дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школьныя, лячэбна‑прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, а таксама установы сацыяльнага забеспячэння, музеі і дзяржаўныя архівы.
БЕЛТА