У Мінску пабудуюць яшчэ адзін касцёл
У сталічным мікрараёне Малінаўка на вуліцы Ясеніна будзе пабудаваны храм Святога Антонія. Гэта будзе шосты касцёл у Мінску і толькі другі, пабудаваны за апошнія 100 гадоў. Папярэдні — ў Серабранцы.
Прыход Святога Антонія быў заснаваны ў 1996 годзе. Пакуль касцёл не пабудаваны, багаслужэнні праводзяцца ў памяшканні суседняга ЖЭСа.
Макет касцёла з боку вуліцы Ясеніна |
Макет з боку вуліцы Бялецкага |
ЯВ