Сутыкнуліся два беларускія самалёты
21 красавіка ў 20 гадзін 15 мінут падчас плянавага палёта ва ўмовах абмежаванай бачнасьці пры выкананьні манэўра павышанай складанасьці сутыкнуліся ў паветры два самалёты МіГ-29 з 927-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы.Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства абароны,
У выніку адна з машын атрымала пашкоджаньні, якія не дазволілі працягнуць палёт. Пілёт змог вывесьці самалёт у раён 210-га авіяпалігону і капультаваўся.
Другая машына прызямлілася на базавым аэрадроме.
Жыцьцю пілётаў нічога не пагражае, ідзе расьсьледаваньне здарэньня.
Паводле прэсавага сакратара Міністэрства абароны Вячаслава Раменьчыка, адзін са зьнішчальнікаў разьбіўся на тэрыторыі 210-га авіяцыйнага палігона. У выніку ніхто не пацярпеў. Пра дэталі здарэньня можна казаць пасьля працы камісіі.