У судзе апытваюць экс-старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку
У Вярхоўным судзе на працэсе па справе аб “тэрарыстах” пачаў даваць паказаньні Ўладзімер Саўчанка, былы старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму.
Нагадаю, паводле сьледзтва, у красавіку 2005 году на Ўладзімера Саўчанку нібыта плянаваўся замах. Замах нібыта спрабаваў зрабіць Аляксандар Ларын на замову Мікалая Аўтуховіча. Ларын сваю віну ў гэтым прызнае, Аўтуховіч — не. Мікалай Аўтуховіч кажа, што Аляксандар Ларын яго агаварыў, паколькі “зламаўся і быў завэрбаваны”.Уладзімер Саўчанка прызнаны ў справе пацярпелым, але на працэсе ён упершыню. Нагадаем, суд пачаўся 10 сакавіка і ад 16 сакавіка ідзе фактычна штодня.