Сябра партыі БНФ трапіў у склад абласной камісіі па выбарах
З 13 чальцоў Брэсцкай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў - тры сябры палітычных партый.
Склад камісіі быў зацверджаны сёння, 26 снежня, на сумесным паседжанні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў.
У склад камісіі ўвайшлі 7 прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў (ФПБ, "Белая русь", Беларускі саюз жанчын, БРСМ, Беларускае аб'яднанне ветэранаў, Беларускі саюз афіцэраў, саюз ветэранаў вайны ў Афганістане). Таксама ў складзе камісіі будуць працаваць тры прадстаўнікі палітычных партый - па адным чалавеку ад Партыі БНФ, Камуністычнай партыі Беларусі ды Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Два чалавекі ўключаны ў абласную камісію ад грамадзян шляхам падачы заявы, а адзін - ад працоўнага калектыва ўстановы адукацыі "Дзяржаўны абласны цэнтр моладзевай творчасці".
27 снежня адбудзецца першае паседжанне абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Тады ж будзе абраны кіраўнічы склад самой камісіі і створаны выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў у абласны савет.