Макей сустракаўся з кіраўніком польскага МЗС
17.12.2013 19:02
—
Новости Политики
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустракаўся на саміце ў Вільні з кіраўніком польскага МЗС Радаславам Сікорскім. Пра гэта паведамілі ў МЗС Польшчы.
"Пасля такога доўгага перапынку сустрэча не магла быць змястоўнай і працяглай. Бакі дэкларавалі жаданне палепшыць адносіны. Але пакуль гэта толькі дэкларацыі", - сказалі ў МЗС.
На мінулым тыдні Варшаву наведаў намеснік кіраўніка беларускага МЗС Аляксандр Гур'янаў. Гэта стала працягам перамоў у Вільні.