Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Нінэлі Шчаснай

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Нінэлі Шчаснай яе родным і блізкім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Чалавек вялікага, шматграннага і светлага таленту, Нінэль Шчасная пакінула яркі след у гісторыі айчыннай культуры. У яе жывапісных палотнах, графічных і манументальных творах з уражальнай мастацкай сілай увасоблены цэлы свет хараства, рамантыкі, гармоніі і ўзвышаных пачуццяў. Творчасць Нінэлі Шчаснай, якая стала адной з візітных картак сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, атрымала шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой", — гаворыцца ў спачуванні.

"Жыццё і дзейнасць Нінэлі Іванаўны заўсёды будуць з'яўляцца для моладзі прыкладам адданага служэння мастацтву. Добрая памяць пра цудоўнага мастака і чалавека Нінэль Іванаўну Шчасную назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

←Обзор важнейших событий 16 мая 2013 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика