Віншавальныя пасланні ад лідараў краін СНД з нагоды Дня Перамогі

Источник материала:  

У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паступілі віншавальныя пасланні ад лідараў краін СНД з нагоды чарговай гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, у віншаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адзначаецца, што гэта свяшчэнная дата навекі ўпісана ў гісторыю Расіі і Беларусі. Уладзімір Пуцін выказаў перакананне, што брацкая дружба, загартаваная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, будзе і ў далейшым служыць надзейнай асновай для ўмацавання саюзніцкіх адносін паміж дзвюма краінамі.

Прэзідэнт Расіі таксама перадаў ветэранам, якія пражываюць у Беларусі, самыя цёплыя віншаванні, пажаданні здароўя і дабрабыту.

←Поклонимся великим тем годам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика