Мадэрнізацыя — нятанны працэс

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пракаповіча.

Асноўная ўвага на сустрэчы была ўдзелена пытанням праводзімай у Беларусі мадэрнізацыі прадпрыемстваў.

"Вы памятаеце, на пасяджэнні Савета Міністраў я папракнуў урад у тым, што занадта астранамічныя сумы налічылі на мадэрнізацыю, не ведаю, праўда, па якім крытэрыі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Я проста хацеў крыху стрымаць запал урада, указаўшы на тое, што мадэрнізацыя — гэта нятанны працэс, але, тым не менш, ён павінен быць рэальна падлічаным".

Аднак праверка абгрунтаванасці разлікаў па мадэрнізацыі, праведзеная Камітэтам дзяржаўнага кантролю, паказала, што дзе-нідзе да гэтых пытанняў падышлі фармальна, звярнуў увагу Прэзідэнт. Ён паставіў задачу ўжо ў бягучым годзе выканаць усе паказчыкі, якія неабходны для таго, каб у 2015 годзе гарантавана атрымаць выручку на аднаго занятага ў эканоміцы ў памеры не менш як $60 тыс. Гэта значыць, што ў 2013 годзе гэты паказчык павінен складаць не менш як $48 тыс., для чаго трэба павялічыць выручку на аднаго занятага ў эканоміцы ў доларавым эквіваленце да ўзроўню мінулага года на 20 працэнтаў. У 2014 годзе гэты паказчык павінен узрасці да $54 тыс. "Дасягненне запланаванай выручкі на аднаго занятага ў эканоміцы дасць магчымасць нам ужо ў гэтым годзе значна павысіць жыццёвы ўзровень насельніцтва, у тым ліку давесці сярэднюю зарплату да Br5,5-6 млн да канца года, і закладзе асновы для наступнага года", — адзначыў Пётр Пракаповіч. Віцэ-прэм'ер таксама далажыў аб выкананні пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы па рэалізацыі праграмы комплекснай мадэрнізацыі на кожным прадпрыемстве. Паводле слоў Пятра Пракаповіча, цяпер прыкладна чвэрць прадпрыемстваў яшчэ не пачала такую работу.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў намесніка прэм'ер-міністра, чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў аб асабістай адказнасці за безумоўнае выкананне праграмы комплекснай мадэрнізацыі. Вынікі гэтай работы па рэзультатах першага паўгоддзя будуць разгледжаны на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.

БЕЛТА.

←Ударная волна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика