Ветэранам, камандаванню, прафесарска-выкладчыцкаму складу, слухачам і курсантам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы! Віншую вас з 60-гадовым юбілеем Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
За гэтыя гады выпускнікамі акадэміі стала больш за трыццаць тысяч афіцэраў для Узброеных Сіл нашай дзяржавы, а таксама больш за чатыры тысячы ваенных спецыялістаў для армій 38 замежных дзяржаў. Якасць і эфектыўнасць падрыхтоўкі афіцэрскага складу ў Ваеннай акадэміі прызнаны далёка за межамі Беларусі. Сведчаннем таму з'яўляецца зацікаўленасць ваенных ведамстваў краін блізкага і далёкага замежжа ў навучанні спецыялістаў для нацыянальных узброеных сіл менавіта ў нашай навучальнай установе.
Безумоўна, галоўным багаццем акадэміі з'яўляюцца кваліфікаваныя кадры — патрыёты, прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню. Упэўнены, маючы магутны інтэлектуальны патэнцыял і вельмі багатыя традыцыі, Ваенная акадэмія ўпіша яшчэ нямала яркіх старонак у развіццё беларускай ваеннай школы і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі дзяржавы.
У гэты святочны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў на карысць нашай Радзімы.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.