Перспектыўны напрамак — Сінгапур

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка пацвярджае вялікую цікавасць Беларусі да развіцця адносін з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым ён заявіў 25 красавіка на сустрэчы са спікерам парламента Сінгапура Халімай Якаб, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы вельмі актыўна працуем у рэгіёне, у якім размешчаны Сінгапур, Інданезія, і наогул у Паўднёва-Усходняй Азіі. У нас вельмі вялікія інтарэсы там", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. "Паколькі Сінгапур з'яўляецца варотамі ў Паўднёва-Усходнюю Азію, я вельмі спадзяюся, што наша супрацоўніцтва з вамі ў перспектыве дасць вельмі вялікі станоўчы эфект", — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для Беларусі быў вельмі важным візіт у сакавіку гэтага года ў Сінгапур прадстаўнічай дэлегацыі. "Я з вялікім задавальненнем успамінаю візіт у Сінгапур. Мы сапраўды многаму там навучыліся", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Халіма Якаб звярнула ўвагу на тое, што Сінгапур і Беларусь маюць дружалюбныя адносіны, якія былі ўмацаваны ў час візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Сінгапур. Яна выказала задавальненне тым, што ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Сінгапур адбыўся бізнес-форум, былі падпісаны двухбаковыя пагадненні і мемарандумы.

←Сообщения пресс-службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика