Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз пачне работу з 1 ліпеня

Источник материала:  

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь ствараецца на базе экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл, Міністэрства юстыцыі, а таксама Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўная мэта такога рашэння ў якасным павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнай судова-экспертнай дзейнасці.

Пасля вывядзення следчых падраздзяленняў з сістэмы органаў унутраных спраў, пракуратуры, органаў фінансавых расследаванняў і стварэння Следчага камітэта аналагічны крок у дачыненні да судова-экспертных падраздзяленняў з'яўляецца прадаўжэннем працэсу рэфармавання праваахоўных органаў, які будзе садзейнічаць узмацненню абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый у крымінальным, адміністрацыйным, грамадзянскім і гаспадарчым працэсе.

Стварэнне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз таксама дасць магчымасць сканцэнтраваць фінансавыя сродкі, якія раней выдзяляліся на дзяржаўную судова-экспертную дзейнасць па лініі некалькіх ведамстваў, і тым самым стварыць дадатковыя ўмовы для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы экспертных падраздзяленняў, аснашчэння іх сучасным абсталяваннем. Сваю дзейнасць Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь пачне з 1 ліпеня 2013 года. Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ, у адпаведнасці з якім Андрэй Швед вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Следчага камітэта Беларусі і назначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

←Обзор важнейших событий 22 апреля 2013 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика