"Знамя юности" — добры дарадчык і спадарожнік моладзі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі і чытачоў газеты "Знамя юности" з 75-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыя "Знамя юности" непарыўна звязана са станаўленнем і развіццём моладзевага руху ў Беларусі, працоўнымі і ратнымі подзвігамі народа. Прызнаннем заслуг газеты з'яўляецца ордэн "Знак пашаны", якім яна ўзнагароджана ў 1984 годзе.
"Сёння, як і раней, выданне прызначана выконваць важную асветніцкую функцыю, фарміраваць у маладога чалавека высокія маральныя прынцыпы і арыенціры, узбагачаць і развіваць яго ўнутраны свет", — гаворыцца ў віншаванні.
"Перакананы, што газета "Знамя юности" і ў далейшым будзе прадаўжаць свае лепшыя традыцыі, заставацца добрым дарадчыкам і спадарожнікам моладзі, далучаць падрастаючае пакаленне да інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу грамадства, яркім прафесійным майстэрствам умацоўваць аўтарытэт свайго выдання", — падкрэсліў Прэзідэнт.
"Няхай свет, які з вашай дапамогай пазнае юная аўдыторыя, будзе заўсёды напоўнены сапраўднымі, а не ўяўнымі жыццёвымі каштоўнасцямі", — пажадаў Аляксандр Лукашэнка калектыву рэдакцыі.