Беларуска-кітайскія сувязі — на больш высокі ўзровень

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Сі Цзіньпіна з выбраннем Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі.

"Упэўнены, што пад вашым мудрым кіраўніцтвам пастаўленыя ХVІІІ з'ездам Камуністычнай партыі Кітая мэты па рэфармаванні эканомікі і сацыяльна-грамадскага жыцця краіны будуць паспяхова ажыццёўлены, а Вялікі Кітай прадоўжыць дынамічна развівацца і ўмацоўваць свой аўтарытэт на міжнароднай арэне", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў, што дадзеная Сі Цзіньпінам высокая ацэнка беларуска-кітайскім адносінам у час яго візіту ў Беларусь у сакавіку 2010 года пацвярджаецца выніковай сумеснай работай па іх усебаковым паглыбленні.

"Перакананы, што пры вашай нязменнай падтрымцы на аснове канструктыўнага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўні, узаемнага даверу і зацікаўленасці мы рэалізуем намечаныя маштабныя інвестыцыйныя праекты і ўзнімем двухбаковыя сувязі на новы, яшчэ больш высокі ўзровень, зрабіўшы іх узорам адносін паміж дзяржавамі ў ХХІ стагоддзі", — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну поспехаў у адказнай рабоце на новай высокай пасадзе на карысць кітайскага народа і дружалюбных беларуска-кітайскіх адносін і запрасіў наведаць Беларусь з візітам у бліжэйшы зручны час.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Президенты встретятся в Санкт–Петербурге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика