Умовы паставак расійскай нафты ў Беларусь у другім квартале будуць лепшыя, чым у першым

Источник материала:  

Умовы паставак расійскай нафты ў Беларусь у другім квартале гэтага года будуць крыху лепшыя, чым у першым квартале, паколькі аб'ёмы транспарціроўкі нафты трубаправодным транспартам павялічацца адпаведна з 5,025 млн т да 5,3 млн т. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Як паведамлялася, Беларусь і Расія ўзгаднілі аб'ёмы паставак нафты ў другім квартале 2013 года ў аб'ёме 5,75 млн т. Адпаведная дамоўленасць дасягнута па выніках перагавораў першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі і намесніка старшыні ўрада Расіі Аркадзя Дварковіча, якія прайшлі ў Маскве 11-12 сакавіка. "Перагаворы па балансе паставак нафты ў трэцім і чацвёртым кварталах гэтага года будуць прадоўжаны. Усяго ў 2013 годзе Беларусь плануе імпартаваць 23 млн т расійскай нафты", — дадалі ў прэс-службе. Акрамя таго, у час перагавораў у Маскве абмеркаваны перспектывы рэалізацыі буйных сумесных беларуска-расійскіх інтэграцыйных праектаў. Бакі намецілі практычныя крокі па іх выкананні.

←Маяк солидного партнерства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика