Беларусь смуткуе разам з усім светам

Источник материала:  

Па даручэнні кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Каракас для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса накіроўваецца афіцыйная дэлегацыя ў складзе кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі, сустаршыні Беларуска-венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню Віктара Шэймана і першага намесніка прэм'ер-міністра, сустаршыні Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Уладзіміра Сямашкі.

Прэзідэнт Беларусі накіраваў асабістыя пасланні сям'і свайго блізкага сябра, яго брату, губернатару штата Барынас Адану Чавесу, віцэ-прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадура і старшыні Нацыянальнай асамблеі Дзіясдада Кабельё. Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі з самай раніцы 6 сакавіка на тры дні над будынкамі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаны дзяржаўныя сцягі. Усім тэле- і радыёканалам рэкамендавана выключыць з эфіру забаўляльныя перадачы. Рэспубліка Беларусь далучылася да жалобных мерапрыемстваў, якія праходзяць у шэрагу краін свету ў сувязі са смерцю венесуэльскага лідара.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Каракас погрузился в скорбь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика