Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі 28 лютага разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

БРЫЛЁВА Валерыя Анатольевіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

ДАМАЦЕНКУ Фёдара Аляксандравіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Мінску;

ЛІСА Анатоля Васільевіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці;

ДАВЫДАВА Уладзіміра Аляксандравіча — суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда;

КІЕНКУ Алега Барысавіча — суддзёй і старшынёй гаспадарчага суда Віцебскай вобласці;

ШАЎЦОВА Сяргея Міхайлавіча — старшынёй Гомельскага абласнога суда;

МОЛЧАНА Андрэя Леанідавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ па сумяшчальніцтве;

СЦЕПАНЕНКУ Васіля Аляксеевіча — першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях.

Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:

ЛАСІЦКАГА Ігара Генадзьевіча — намеснікам міністра аховы здароўя;

КЛЯЦА Андрэя Анатольевіча — кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста;

ЛІСОЎСКАГА Мікалая Віктаравіча — старшынёй Аршанскага райвыканкама;

ШУЛЕЙКІ Юрыя Вітольдавіча — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама;

ХУДЫКА Андрэя Паўлавіча — старшынёй Гродзенскага гарвыканкама;

ЛОЖАЧНІКА Сяргея Васільевіча — старшынёй Шчучынскага райвыканкама;

ЯХНАЎЦА Аляксандра Дзмітрыевіча — старшынёй Маладзечанскага райвыканкама;

БОНДАРА Юрыя Паўлавіча — рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў";

КАРАЛЯ Андрэя Дзмітрыевіча — рэктарам установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы";

ШЫЛЫ Івана Мікалаевіча — рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт";

ЛОБАЧА Мікалая Іванавіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод";

ІВАНОВА Віктара Сяргеевіча — членам Брэсцкага аблвыканкама;

СУХАРУКАВА Паўла Якаўлевіча — членам Гродзенскага аблвыканкама.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика