Узаемная зацікаўленасць

Источник материала:  

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка правёў учора перагаворы з прэм'ер-міністрам Каралеўства Камбоджа Хун Сенам, паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Прэм'ер-міністр Камбоджы адзначыў, што яму імпануе падыход і ўвага беларускага парламента да развіцця ўзаемадзеяння дзвюх краін не толькі ў заканадаўчай сферы, але і па іншых важнейшых пытаннях міждзяржаўнага супрацоўніцтва.

"Старшыня Палаты прадстаўнікоў пацвердзіў цікавасць беларускага боку да арганізацыі візіту ў Беларусь прэм'ер-міністра Камбоджы", — адзначылі ў прэс-службе.

←Когда надо, они совсем не церемонятся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика