Жлобін — Сталіца "Дажынак-2013"
12.02.2013
—
Новости Политики
Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013" пройдзе ў другой палове верасня ў Жлобіне і Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі падпісаў 8 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу створаны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага.
Традыцыйна на свяце будуць ушаноўваць пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, у вырошчванні льну і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, а таксама рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў у сельскай гаспадарцы.