Макею дадуць палову візы

Источник материала:  
07.02.2013 11:40 — Новости Политики

Макею дадуць палову візы

Радыё Свабода
Макею дадуць палову візы
У папярэднім парадку дня саміту Еўрапейскай Рады, які пройдзе 7–8 лютага ў Брусэлі, афіцыйна беларускае пытанне ня значыцца. Аднак еўрапарламэнтар ад Літвы Юстас Палецкіс выказвае думку, што еўрапейскія чыноўнікі могуць узняць пытанне пра ўязную візу на тэрыторыю Еўразвязу для цяперашняга міністра замежных спраў Беларусі неўязнога Уладзімера Макея.

Яны мяркуюць, што Макея, паводле ягонага статусу, трэба зрабіць уязным у Еўразвяз. Маўляў, менавіта з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі трэба найперш размаўляць пра дэмакратызацыю краіны.

Аднак ёсць і супрацьлеглая думка — адмена забароны Макею будзе прадстаўленая Аляксандрам Лукашэнкам як перамога беларускага рэжыму.

Апошнім часам з'явіўся і трэці варыянт, пра які карэспандэнту "Свабоды" распавёў адзін з замежных дыпламатаў, што працуе ў Беларусі: "Узнікла ідэя скасаваць візавыя абмежаванні для міністра замежных спраў Беларусі толькі на паўгода. І за гэты час паглядзець, ці будуць змяняцца дачыненні паміж Брусэлем і Мінскам. Калі адбудуцца станоўчыя зрухі, то візавую забарону можна будзе адмяніць цалкам. Калі ж усё застанецца па-ранейшаму, то Макея зноў вернуць у статус неўязнога ў Еўразвяз".

Ёсць і чацьвёрты варыянт — Макея наагул не згадаюць у Брусэлі. І ўсё застанецца так, як ёсць сёння. Еўрапейцы цяпер нашмат больш заклапочаныя іншымі праблемамі.

А сам Макей тым часам наведаў Маскву, дзе сустрэўся з сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым і абмеркаваў з ім палітыку ўзаемадзеяння дзвюх краін на міжнароднай арэне. У гэтай сувязі цікава, што параіў Лаўроў Макею наконт ягонага магчымага ўдзелу ў саміце "Усходняга партнёрства". Гэтая імпрэза намечаная на 12–13 лютага ў Тбілісі.

Фармальна ў спадара Макея ёсць усе падставы для паездкі ў Тбілісі. Ніякай візы, каб наведаць Грузію, грамадзяніну Беларусі непатрэбна. Да таго ж Беларусь сёлета старшынюе ў СНД, і Аляксандар Лукашэнка публічна паабяцаў вярнуць Грузію ў гэтую структуру. Дый Масква сёння глядзіць на Грузію зусім не так, як падчас вайсковага канфлікту 2008 года. І, урэшце, тая ж Масква цяпер нашмат спакайней пазірае на "Усходняе партнёрства" — праграму, якая спачатку моцна напалохала Крэмль.

Уладзімер Макей трапіў у "чорны спіс" неўязных на тэрыторыю Еўразвязу згодна з рашэннем ад 31 студзеня 2011 года. Тады ён займаў пасаду кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.
 
←Лукашенко потребовал более взвешенной политики в использовании туристического потенциала нацпарков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика