Удзельнікам ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

Источник материала:  

Дарагія сябры!

Віншую вас з адкрыццём ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

За мінулыя 20 гадоў гэты форум стаў не толькі адной з яркіх падзей у культурным і духоўным жыцці краіны, але і набыў шырокую вядомасць у сусветнай кніжнай супольнасці. Сёлетняя юбілейная выстава-кірмаш падводзіць своеасаблівы вынік Года кнігі, вялікай і карпатлівай работы па папулярызацыі чытання, літаратуры, мастацкага слова.

Мы сардэчна вітаем ганаровага госця форуму — Расію, а таксама ўсіх замежных удзельнікаў, якія прадставяць экспазіцыі са сваіх краін. Упэўнены, што наведвальнікі па заслугах ацэняць вашу выдавецкую прадукцыю.

Зычу арганізатарам і ўдзельнікам выставы плённай работы і поспехаў, а яе гасцям — цікавага і запамінальнага судакранання з цудоўным светам кнігі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Милые бранятся, соседи тешатся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика